Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Свіслачы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Першы касцёл існаваў тут з 1705 года пры кляштары францысканцаў. Меў тытул Святых Пятра і Паўла. Храм быў ліквідаваны ўладамі Расійскай Імперыі ў 1832 годзе.

Цяперашні будынак узведзены ў 2002 годзеСвіслач. Будаваўся на сродкі прыхажан, вялікую дапамогу ў будаўніцтве касцёла аказаў СВК «Свіслач». Касцёл пабудаваны з элементамі неаготыкіКостел Божьего Милосердия в Свислочи . Касцёл асвечаны 1 снежня 2002 года.

Святаром з’яўляецца ксёндз Тадэвуш КрыштопікМаршрут «Аграгарадок Свіслач: сцежкамі гісторыі» .

Спасылкі Квасоўка — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — old.catholic.by

Катэгорыя:Свіслач (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:2002 год у Беларусі