Надмагільны помнік Янку Купалу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1971 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары Анатоль Анікейчык, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Міхаіл Мызнікаў.

Побач пахаваная жонка паэта Уладзіслава ЛуцэвічІнтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода.

Апісанне На фоне вертыкальнай сцяны вышынёй 4,1 м з гранітных блокаў бронзавая скульптурная фігура Янкі Купалы, вышыня якой складае 3 м. Паэт паказаны седзячы, прыхінуты спінай да сцяны, рукі апушчаны, у твары — сканцэнтраванасць, паэтычны парыў. Трактоўка мяккая, абагульненая, партрэтныя рысы дэталёва прапрацаваны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Помнікі Янку Купалу Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:Вайсковыя могілкі (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь