Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі (таксама неафіцыйна Руская праваслаўная царква ў Фінляндыі, >) — царкоўна-адміністрацыйная структура Рускай праваслаўнай царквы, якая валодае стаўрапігійным статусам і падпарадкоўваецца непасрэдна Патрыярху Маскоўскаму.

Гісторыя Увядзенне ў Фінляндскай праваслаўнай царкве ў 1923 годзе грыгарыянскага календара паслужыла нагодай да ўтварэння старастыльных грамад. У 1926 годзе ўраду Фінляндыі было падана прашэнне аб адкрыціі прыватнай грамады. Урад зацвердзіў «Статут прыватнай праваслаўнай грамады ў г. Выбаргу» і дазволіў адкрыць грамаду, у якой набажэнствы спраўджваліся на славянскай мове, а святы святкаваліся па юліянскім календары.

Указам Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы № 74 ад 19 ліпеня 1999 года на тэрыторыі Фінляндыі ўтворана Прадстаўніцтва Маскоўскага Патрыярхату.

Літаратура Helena Pavinsky. Russian Orthodox Parishes in Finland. // Orthodoxy in Finland. Past and present. Kuopio. 1984. s.97-100. ISBN 951-95582-2-5

Спасылкі

Руская праваслаўная царква ў Фінляндыі Сайт таварыства Дабравест. Прадстаўніцтва Маскоўскага патрыярхату ў Фінляндыі

Катэгорыя:Праваслаўе ў Фінляндыі Катэгорыя:Кананічныя падраздзяленні Рускай праваслаўнай царквы