Гняздо́ўка запоўненая (Nidularia factra) — від базідыяльных грыбоў з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Пладовае цела грыба сядзячае, 0,5—0,7 см у дыяметры, з шырокай асновай. Унутры яго круглаватыя цельцы (перыдыёлы), у якіх развіваюцца базідыі са спорамі. Абалонка (перыдый) таўстасценная, часам лямцавая, спачатку белаватая, потым карычневая. Перыдыёлы ў колькасці больш за 20, шарападобнай формы, да 2 мм у дыяметры, цёмна-каштанавага колеру і ляжаць свабодна ў густой слізістай масе. Споры гладкія, бясколерныя.
Распаўсюджанне і экалогія Грыб распаўсюджаны па ўсім Зямным шары. Сапратроф. Растуць групамі ў лясах, парках, садах на адмерлай драўніне, зрэдку на глебе. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.
Сінонімы
Літаратура
Спасылкі Nidularia deformis (Willd.) Fr. // Global Biodiversity Information Facility (GBIF) Catalogue of Life Nidularia farcta // Global Catalogue of Microorganisms Nidularia deformis (Willd.) Fr. // Species Fungorum
Катэгорыя:Гняздоўкавыя