Вепраўшчына (вепраўшчызна, павепраўшчызна) — грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім, які ў XVI—XVIII стст. спаганяўся з сялян за права карыстання ляснымі ўгоддзямі землеўласніка. Памер вепраўшчыны вызначаўся непасрэдна зямельным уласнікам. Так, прыгонныя маёнтка Ражанка Лідскага павета ў 1599 г. плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі, у фальварку Крупава Слонімскага павета ў 1752 г. вепраўшчына складала 1 злоты з цяглай валокі.

Літаратура — С. 245. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 72—73. — ISBN 5-343-00563-2.

Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім