Георгій Пятровіч Дубіко́ўскі (,  — Дубікоўскі, Георгій Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1934—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1987). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996)

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1957 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1962—1969 гг. працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание и распределение микроэлементов в дерново-подзолистых почвах БССР». З 1969 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1977 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй мікраэлементаў. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности распределения микроэлементов в почвах Белорусской ССР и их влияние на растения». З 1985 па 2000 год узначальваў кафедру аграхіміі і глебазнаўства і сельгасэкалогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэтаКафедра агрохимии почвоведения и сельхозэкологии // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Памёр у 2000 годзе.

Навуковая дзейнасць Г. П. Дубікоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне біяхіміі і матэматычнага мадэлявання заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебе. Займаўся распрацоўкай навуковых асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, арганізацыі вытворчасці іх прамысловых форм, пытаннямі медыцынскай геаграфіі і аховы навакольнага асяроддзя.

Аўтар і сааўтар патэнтаў «Способ получения гранулированногоизвесткового удобрения», «Способ получения калийных удобрений»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .

Сярод апублікаванага: Микроэлементы в почвах БССР и эффективность микроудобрений / Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина; И. С. Лупинович, Г. П. Дубиковский, В. Л. Федотов и др. — Мн., 1970.; Микроэлементы в почвах СССР. — Мн., 1981. (у сааўтарстве). Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981. Применение новых форм жидких комплексных азотных удобрений на основе КАС в сельскохозяйственном производстве: [практическое руководство] / [Г. П. Дубиковский, Ф. Н. Леонов, Е. Б. Лосевич]; М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь, Учеб.- метод. центр. — Минск: [б. и.], 2000. ISBN 985-6152-38-0

Літаратура

Георгий Петрович Дубиковский / Гродненский сельскохозяйственный институт, Библиотека; [составитель В. В. Широков; редактор К. И. Сенкевич] — Гродно: ГСХИ, 1993. — 23, с.: портр.

Спасылкі Дубікоўскі, Георгій Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1934—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кафедра агрохимии почвоведения и сельхозэкологии // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт 18 мая: этот день в истории // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі