«Насфера́ту: Сімфо́нія жа́ху» () — нямы фільм нямецкага кінарэжысёра Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, зняты ў 1921 годзе і выпушчаны на экраны ў 1922 годзе. Мурнаў хацеў экранізаваць «Дракулу» Брэма Стокера, аднак кінастудыя «» не здолела набыць правы на выкарыстанне рамана. Для таго, каб працягнуць працу над фільмам, Мурнаў палічыў дастатковым змяніць імёны сваіх персанажаў і злёгку перайначыць тэкст. Фільм стаў трэцяй па ліку экранізацыяй Брэма Стокера, але першай, якая захавалася.

Ролю графа Орлака выканаў Макс Шрэк, стварыўшы адзін з найвядомейшых экранных вобразаў вампіраў, які і праславіў акцёра. Астатнія ролі выканалі Аляксандр Гранах, Грэта Шродэр і Густаў фон Вангенхайм.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы 1922 года Катэгорыя:Нямыя фільмы Германіі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы пра вампіраў Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў