Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Стрыгава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкай.

Гісторыя Пабудавана на мяжы XX—XXI стагоддзяў з цэглы.

Архітэктура Вырашана квадратным у плане аб’ёмам, пакаты шатровы дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор з лучковым перспектыўным уваходным парталам і 3-лопасцевым кілепадобным завяршэннем. Бакавыя фасады лапаткамі расчлянёны на 3 праслы з арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі па цэнтры. З тыльнага боку далучана 3-гранная ніжэйшая апсідаЦарква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Стрыгава Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:XXI стагоддзе ў Беларусі