Жару́шнік балотны (Rorippa palustris) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 (да 100) см. Сцябло адно ці некалькі, прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце чаргаванае. Ніжняе лісце лірападобнай формы, на чаранках, верхняе — перыста-рассечанае, з вушкамі каля асновы, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтага колеру. Пялёсткі кветак (4) аднаго памеру з чашалісцікамі. Плод — стручок, злёгку сагнуты, часам амаль шарападобнай формы.
Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), Паўночнай Амерыкі, на Кубе і ГаіціGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізаваўся ў Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыкі. Расце на балотах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на ўзлесках і забалочаных лугах, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні. Святлолюбівая расліна, але добра пераносіць цень. Гіграфіт і эўтроф.
Лекавая расліна.
Літаратура — С. 278. Сосудистые растения советского Дальнего Востока. Том 3. / Отв. ред. С. С. Харкевич. — Л.: Наука, 1988. — С. 62.
Спасылкі
Катэгорыя:Жарушнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Лекавыя расліны