Уладзімір Іванавіч Свінарэнка (нар. , г. Палтава, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1981—1987 гадах працаваў архітэктарам, вядучым архітэктарам інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1987 годзе прызначаны кіраўніком Архітэктурна-канструктарскай майстэрні інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1990 выбраны намеснікам старшыні, начальнікам Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. З 1996 года генеральны дырэктар ЗАТ «Будпраектінвест».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года.

Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 17в.

Творчасць

Аўтар праектаў аб’ектаў: квартал жылой забудовы па вул. Грышына; квартал жылой забудовы МЖК па вул. Арлоўскага; Дом дзіцяці — усе у Магілёве.

Сям'я У шлюбе з архітэктарам Валянцінай Свінарэнка. Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва