Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў Баку.

Гісторыя У 1930 г. пасля ліквідацыі «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» на аснове яго факультэтаў былі створаныя ВНУ рознага кірунку. На базе эканамічнага факультэта было створана вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Азербайджанскі гандлёва-кааператыўны інстытут». Пад гэтым імем інстытут функцыянаваў да 1933 г.

2 студзеня 1933 г. на базе «Азербайджанскага гандлёва-кааператыўнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса».

30 снежня 1936 г. па рашэнні Савета народных камісараў Азербайджана на базе «Азербайджанскага сацыяльна-эканамічнага інстытута» і далучаны да яго «Азербайджанскага савецкага гандлёвага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса». Ён пачаў сваю дзейнасць з 15 студзеня 1937 года і як самастойная ВНУ функцыянаваў да ліпеня 1941 года.

У пачатку Другой сусветнай вайны дзейнасць ВНУ была прыпыненая, і яна функцыянавала як Эканамічны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля вайны інстытут быў адноўлены як самастойная ВНУ. Аднак у сакавіку 1959 года дзейнасць «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя К. Маркса» была прыпыненая, і ён быў далучаны да «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта».

У лютым 1966 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя Д. Буніятзадэ». Па гэтым рашэнні з 1 верасня 1966 года факультэты «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» «агульнаэканамічны» і «таваразнаўчы», а таксама некаторыя новыя спецыяльнасці інжынерна-эканамічнага факультэта «Азербайджанскага нафтахімічнага інстытута», былі ўключаныя ў склад «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута».

13 чэрвеня 2000 года згодна з указам прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі «Аб удасканаленні вучэбнай сістэмы ў Азербайджанскай Рэспубліцы» на базе «Азербайджанскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута» і «Бакінскага тавараведна-камерцыйнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Пасля рэбрэндынгу ўніверсітэт коратка называюць «UNEC»Адалят Мурадов рассказал о ребрендинге Азербайджанского государственного экономического университета // Вестник Кавказа, 14 июн 2017 г..

Факультэты Бізнэсу і менеджменту Фінансаў і бухгалтэрыі Экспертызы і стандартызацыі Тэхналогіі і дызайну Эканомікі Эканомікі цюркскага свету Міжнародная школа эканомікі Руская эканамічная школа

Катэгорыя:Універсітэты Баку Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:1930 год у Азербайджане