Гельмут фон Панвіц (; 14 кастрычніка 1898 — 16 студзеня 1947) — нямецкі вайсковы дзеяч, кавалерыст, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Генерал-лейтэнант Вермахта.
Біяграфія Гельмут фон Панвіц нарадзіўся ў Бацанавіцах, Сілезія (зараз Бадзанавіцы ў Апольскім ваяводстве, Польшча). Пачатковае навучанне атрымаў у падрыхтоўчай школе для хлопчыкаў, пасля чаго атрымаў магчымасць патрапіць ў прускі кадэцкі корпус. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, у 16 гадоў добраахвотнікам пайшоў у войска. Быў адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку жалезнымі крыжамі першай і другой ступені.
У пачатку Другой сусветнай вайны кіраваў разведчым батальёнам 45-й пехотнай дывізіі. У чэрвені 1941 года прымаў удзел у штурме Брэсцскай крэпасціАлиев Р. В. Штурм Брестской крепости — Яуза, 2012, ISBN: 978-5-699-41287-7. Пазней удзельнічаў у стварэнні казацкіх добраахвотніцкіх сіл у складзе Вермахта. Валодаў аўтарытэтам сярод казацтва, што яны нават абралі яго атаманам (найвышэйшы чын у казацкай іерархіі).
Панвіц здаўся брытанскім войскам 11 мая 1945 года. У выніку спецыяльнай дамоўленасці паміж саюзнікамі, казакі былі перададзены савецкаму боку, што пазней ўвайшло ў гісторыяграфію як «Выдача казакоў у Ліенцы». Згодна з савецкім заканадаўствам, большасць казацкіх вайскоўцаў падлягалі доўгаму турэмнаму зняволенню альбо вышэйшай меры пакарання. Паколькі Панвіц з’яўляўся грамадзянінам Германіі, брытанцы згадзіліся, што ён не падлягае рэпатрыяцыі ў СССР. Тым не менш, Панвіц вырашыў падзяліць лёс сваіх падначаленых і добраахвотна адмовіўся ад магчымасці павяртання ў Германію. Быў пакараны смерцю 16 студзеня 1947 года ў турме Лефортава па абвінавачванні ў тэрарыстычных дзеяннях супраць СССР.
Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны