Васіль Фёдаравіч Чарвако́ў (;  — ) — вучоны ў галіне судова-медыцынскай экспертызы, доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Канабеева Шацкага павета Разанскай губерні (зараз у Расіі). У 1917 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1917—1924 гг. у Чырвонай Арміі, ваенны ўрач на Заходнім фронце. У 1924—1928 гг. працаваў празектарам кафедраў паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1928—1930 гг. на пасадзе дацэнта, у 1930—1939 гг. — загадчыка кафедрайЧервяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976) // Сайт БДМУ. Таксама працаваў у Смаленскім універсітэцеЧерваков Василий Федорович // Кто есть Кто в судебной медицине.. У 1934 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную «паталогіі вінтоўкі» ў адносінах да судова-медыцынскай экспертызы і крыміналістыкі. З 1936 года — прафесар кафедры. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам В, Ф. Чарвакова быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут судовай медыцыны і крыміналістыкі Народнага камісарыята юстыцыі БССР. Адначасова займаў пасады загадчыка і галоўнага судова-медыцынскага эксперта Цэнтральнай судова-медыцынскай лабараторыі Народнага камісарыята аховы здароўя БССР.

У 1938 годзе В. Ф. Чарвакоў пераехаў у Маскву, дзе ў 1939—1962 гг. займаў пасаду загадчыка, у 1962—1976 гг. кансультанта кафедры судовай медыцыны Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута.

У 1945 годзе ўваходзіў у склад Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэрыторыі Беларусі.

Памёр і пахаваны ў Маскве.

Навуковая дзейнасць В. Ф. Чарвакову належаць навуковыя працы па судовай балістыцы, судова-медыцынскай гельмінталогіі і дэанталогіі. Таксама займаўся пытаннямі цяжкасці цялесных пашкоджанняў, раптоўнай смерці, таксікалогіі, гісторыі судовай медыцыны ў СССР і за мяжой.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, апублікаваных у СССР і за мяжой, у тым ліку першай айчыннай манаграфіі «Судебная баллистика» (1937), манаграфіі «Судебно-медицинская деонтология» (1957). Падрыхтаваў 5 дактароў і 30 кандыдатаў навук. Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў і рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза».

Сярод апублікаванага: Пытанні патагенезу і паталогіі аскарыдозу па даных эксперыменту (1928); Слуцкія муміі (1932); Да крыміналістычнага вывучэння зброі тэрарыстычных актаў (1932); К вопросу о криминалистической экспертизе выстрелов, оружия и боеприпасов по делам об убийствах и ранениях огнестрельным оружием (1938); Судебная медицина. 3 изд. — М., 1963. (разам з У. М. Смальянінавым і К. І. Таціевым); Інструкцыя «О даче заключения врачами-экспертами» (у сааўтарстве).

Узнагароды і званні Ордэн Леніна (1955), значок «Выдатніку аховы здароўя» Міністэрства аховы здароўя СССР, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955), медалі.

Літаратура

Спасылкі

Червяков Василий Федорович (04(16).04.1894-03.01.1976) // Сайт БДМУ Черваков Василий Федорович // Кто есть Кто в судебной медицине. Сообщество русскоговорящих судебно-медицинских экспертов.

Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі 1-га МДМУ Катэгорыя:Судовыя медыкі СССР Катэгорыя:Судовыя медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Катэгорыя:Выдатнікі аховы здароўя (СССР)