«Watch Docs» — міжнародны фестываль па правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве і які штогод збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і удзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.

У Беларусі «Watch Docs Belarus» з’явіўся ў Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў і валанцёраў. Адбыўся двойчы, паказаны фільмы сусветна вядомых рэжысёраў, праведзены гутаркі са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па актуальных праблемах: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасці падлеткаў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне.

Спасылкі

Катэгорыя:Кінафестывалі Польшчы Катэгорыя:Кінафестывалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе