Ві́ктар Аляксе́евіч Казло́ў (, — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр сельскай гаспадаркі БССР (1972—1979).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1950).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года сакратар Горацкага райкама ЛКСМБ, загадчык аддзелам ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Бабруйскага абкама камсамола, з 1953 года намеснік загадчыка аддзела ЦК УЛКСМ. У 1955—1958 гг. — старшыня калгаса «Гігант» Слуцкага раёна, пасля займаў пасаду 1-га сакратара Слуцкага райкама КПБ. З 1962 года на пасадзе намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. З 1969 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, спачатку 1-ы намеснік, а з 1972 года — міністр сельскай гаспадаркі БССР. з 1979 па 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1960—1961), член ЦК КПБ (1976—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (з 1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 і з 1971 года.
Літаратура КОЗЛОВ Виктор Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 304. — 737 с.
Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ