Deus ex machina (, ) — выраз, які азначае нечаканую, штучную развязку сітуацыі з прыцягненнем нейкага фактару, які не дзейнічаў раней.
Гісторыя
Выраз з’явіўся ў антычным тэатры і пазначаў бога, які з’яўляўся ў канцы спектакля пры дапамозе адмысловых механізмаў («спускаўся з нябёсаў») і вырашаў праблемы герояў. У сучаснай культуры выраз ужываецца для ўказання на нечаканы развязку цяжкай сітуацыі, якая не выцякае з натуральнага ходу падзей, а з’яўляецца чымсьці штучным.
З’яўляецца калькай з (). Словам mechane () у старажытнагрэчаскім тэатры зваўся кран, які дазваляў паднімаць акцёра над сцэнай (для выканання ролі бога).
У масавай культуры
Існуе некалькі камп’ютарных гульняў, якія спасылаюцца на гэты выраз: 1984 — Deus Ex Machina 2000 — Deus Ex 2005 — Ex Machina Выраз выкарыстоўваецца як назва 19 серыі першага сезона серыяла LOST
Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Крылатыя выразы Катэгорыя:Тэатральная тэрміналогія Катэгорыя:Літаратуразнаўства