Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Наваселле Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца каля каля шашы Мінск — Гродна на вул. Раждзественская, 2.
Гісторыя Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя.
Архітэктура Архітэктар храма Генадзь Іванавіч Чырван.
Пабудавана з цэглы. Вырашана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём узняты на высокі подыум, завершаны 8-гранным шатровым барабанам. Па баках далучаны прытворы і апсіда, завершаныя 2-яруснымі 2-схільнымі дахамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Наваселле (Мінскі раён) Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Генадзя Чырвана