Вуліца Сурга́нава ()  — вуліца ў Магілёве, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада. Галоўная вуліца жылых мікрараёнаў Мір-1 і Мір-2. Працягласць 1340 м, ад вуліцы Якубоўскага да вул. Ніжняя Карабанаўская.

Гісторыя Гістарычная назва Пячэрская шаша, у 1979 годзе названа ў гонар Ф. А. Сурганава, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1960-х гадах у сувязі з будаўніцтвам першых мікрараёнаў у паўночна-заходняй частцы горада. Цяпер у забудове вуліцы пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя дамы. На тэрыторыі, якая прылягае да ручая Дубравенка, які перасякае вуліцу, часткова захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу.

У савецкі час на вуліцы размяшчаліся абласная псіхіятрычная бальніца, абласны наркалагічны дыспансер, спецсаўгас «Дняпроўскі», упраўленне «Саюзмантажлегмаш» (д. № 21) і інш.

Забудова

№ 53 — будынак ХІХ стагоддзя —

Мемарыяльныя дошкі

На доме № 9 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ф. А. Сурганава.

Паркі і скверы

Да вуліцы прылягае Пячэрскі лесапарк.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Магілёў