Царква Святой Праведнай Сафіі Слуцкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул Казінца, 108. Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара М. І. Лук’янчыка.
Гісторыя У 1996 годзе ў Мінску была зарэгістравана праваслаўная грамада ў гонар святой. У 2000 годзе была створана апякунская рада, пачаўся збор сродкаў на будоўля храма. З 4 лістапада 2005 года набажэнства праходзілі ў ніжнім храме. Пасад у верхнім храме быў асвячоны ў 2009 годзе.
Архітэктура Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Крыжовы ў плане аб’ём малітоўнай залы завершаны 3-ярусным (васьмярык на 2 чацверыках) светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам; шатровыя дахі бакавых крылаў — макаўкамі. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор з надбудаванай 4-граннай званіцай, шатровы дах якой завершаны макаўкай. Да 5-граннай апсіды далучаны ніжэйшыя 3-гранныя рызніцы. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткаміЦарква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Казінца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Соф’і Слуцкай