Каралінгскае мастацтва паходзіць з імперыі франкаў у перыядзе каля 120 гадоў паміж 780—900 гадамі — на працягу праўлення Карла I Вялікага і яго непасрэдных нашчадкаў - вядомага пад назвай Каралінгскае Адраджэнне. Прадметы мастацтва вырабляліся ў некалькіх цэнтрах (школамі каралеўскага двара і групай важных манастыроў пад імперскім заступніцтвам) на тэрыторыі сучасных Францыі, Германіі, Аўстрыі, паўночнай Італіі і Ніжніх краін. Прадметы, якія захаваліся да нашага часу і былі зробленыя ў той перыяд па-за гэтымі цэнтрамі, значна горшай якасці і меншай складанасці дызайну. Стыль зведаў істотны ўплыў ад  Брытанскіх астравоў (праз кантынентальныя місіянерскія цэнтры) і ад шэрагу візантыйскіх мастакоў, якія, верагодна, былі рэзідэнтамі каралінгскіх цэнтраў.

Лічыцца, што гэта была першая сур’ёзная спроба ў Паўночнай Еўропе адрадзіць і перасягнуць класічныя міжземнаморскія формы і стылі мастацтва, следствам чаго стала змешванне класічных і паўночных элементаў у раскошным, але строгім стылі. У прыватнасці ў мастацтва была ўведзена паўночная ўпэўненасць у малюнку чалавечых фігур. Гэты стыль стварыў глебу для развіцця ў Заходняй Еўропе , а ў выніку і готыкі.

Каралінгскае мастацтва з’яўляецца часткай перыяду ў сярэдневяковым мастацтве, што часам называюць «дараманскім». Пасля даволі хаатычнага прамежку часу пасля каралінгскага перыяду, новая саксонская (атонская) дынастыя аднавіла пачынаючы з каля 950 года імперскае мастацтва (), што было заснавана і развівалася на базе каралінгскага мастацтва.

Агляд

Пасля стварэння імперыі, роўнай па велічыні Візантыйскай імперыі таго часу і большай за старую Заходнюю Рымскую імперыю, каралінгскі двор, верагодна, усведамляў, што яны не мелі мастацкага стылю, які б мог параўнацца з мастацтвам гэтых імперый або нават з пост-антычным (або «суб-антычным», як яго назваў Эрнст КітцынгерKitzinger, 8) мастацтвам, якое працягвала стварацца ў невялікай колькасці ў Рыме і некалькіх іншых цэнтрах у Італіі, якую Карл Вялікі ведаў са сваіх кампаній і дзе ў Рыме ён быў каранаваны Імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 800 годзе.

Як сімвалічны прадстаўнік Рыма ён шукаў шляхоў аднаўлення (renovatio) рымскай культуры і навучання на Захадзе і меў патрэбу мастацтва, якое магло б апавядаць гісторыі і прадстаўляць фігуры з эфектыўнасцю, якую не магло даць арнаментальнае германскае мастацтва перыяду міграцый. Ён жадаў, каб яго бачылі нашчадкам вялікіх кіраўнікоў мінулага, паўтарыць і сімвалічна звязаць мастацкія дасягненні  і  культуры са сваімі ўласнымі.

Як сімвалічны прадстаўнік Рыму ён шукаў шляхоў аднаўлення (renovatio) рымскай культуры і навучання на Захадзе і патрабаваў мастацтва, якое магло б апавядаць гісторыі і прадстаўляць фігуры з эфектыўнасцю, якую не магло даць арнаментальнае германскае мастацтва перыяду міграцыйKitzinger, 40-42. Ён жадаў, каб яго бачылі нашчадкам вялікіх правіцеляў мінулага, паўтарыць і сімвалічна павязаць мастацкія дасягненні і візантыйскай культуры са сваімі ўласнымі.

Аднак гэта было больш, чым свядомае жаданне аднавіць антычную рымскую культуру. Падчас праўлення Карла Вялікага, адбываўся раскол Візантыйскай імперыі праз «першае» Візантыйскае іканаборства (726—787). Карл Вялікі падтрымліваў пастаянную адмову заходняй царквы прыняць пастулат іканаборства, напрыклад у  (Libri Carolini) выкладзеная адпаведная пазіцыя яго двара. Паколькі культурная памяць міжземнаморскага паганскага ідалапаклонства не стварала перашкод да адлюстравання багоў і святых, за Карла Вялікага з’явілася першая манументальная рэлігійная скульптура, важны прэцэдэнт для заходняга мастацтва.

Да нашага часу захавалася нядрэнная колькасць ілюмінаваных манускрыптаў і маленькіх скульптур, пераважна са слановай косці, аднак значна менш прыкладаў іншых твораў (работ па метале, мазаік, фрэсак і да таго падобнае). Шмат манускрыптаў з’яўляюцца копіямі або інтэрпрэтацыямі познеантычных або візантыйскіх узораў, што амаль усе цяпер страчаны, і прырода ўплыву пэўных узораў на асобныя каралінгскія працы з’яўляецца вечнай тэмай у гісторыі мастацтваў. Акрамя гэтых уздзеянняў, кіпучая энергія астраўнога мастацтва таксама зрабіла свой уплыў на каралінгскае мастацтва, якое часам выкарыстоўвала ўпрыгажэнне спляценнямі і больш асцярожна пераймала астраўное мастацтва ў свабодзе распаўсюджання ўпрыгожвання вакол і ў тэксце старонкі манускрыпта.

Пасля завяршэння праўлення Каралінгаў праўлення каля 900 года, стварэнне высакаякасных прадметаў мастацтва ў імперыі значна знізілася недзе на тры пакаленні. У другой палове X стагоддзя з рэфарматарскім рухам Клюні і адроджаным духам Імперыі стварэнне мастацтва зноў аднавілася. З’явіліся новыя дараманскія стылі:  ў Германіі са з’яўленнем новай стабільнай дынастыі, пазней англасаксонскае мастацтва ў Англіі пасля ліквідацыі пагрозы вікінгаў, і ў Іспаніі.

Ілюмінаваныя манускрыпты

Найбольшая колькасць узораў каралінгскага мастацтва, якія зберагліся да нашага часу, — гэта ілюмінаваныя манускрыпты. Збярогся шэраг раскошных манускрыптаў, пераважна евангелістарыяў, якія ўпрыгожаны адносна невялікай колькасцю мініяцюр на ўсю старонку, якія часта з’яўляюцца партрэтамі евангелістаў, і , па прыкладзе астраўнага мастацтва ў Англіі і Ірландыі. Апісальныя выявы, і асабліва цыклы, сустракаюцца радзей, але існуюць у асноўным са Старога запавету, асабліва з Кнігі Быцця; сцэны з Новага Запавету часцей сустракаецца на рэльефных абкладах са слановай косціKitzinger, 69. Dodwell, 49 дыскутуе пра прычыны гэтага.. З астраўнога мастацтва былі запазычаны буквіцы — перабольшаныя па памерах і моцна арнаментаваныя літары першага раздзела/абзаца. Яны атрымалі далейшае развіццё, калі ў канцы перыяду Каралінгаў пачалі з’яўляцца сцэны ўнутры літар. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца .

Гэтыя раскошныя манускрыпты атрымлівалі каштоўныя абклады з золата і каштоўных камянёў і панэляў з разьбяной слановай косткі, і былі аб’ектамі прэстыжу, што захоўваліся ў храме або казне. Яны былі зусім іншым класам ад рабочых манускрыптаў, якія захоўваліся ў бібліятэках і дзе былі ўпрыгожаны толькі некаторыя буквіцы і мелася некалькі контурных малюнкаў чарніламі. Некаторыя з найбольш раскошных імперскіх манускрыптаў пісаліся на пурпурным пергаменце.

Бернскі Фізіялог (аналаг славянскіх перакладаў ) з’яўляецца адносна рэдкім узорам свецкага манускрыпта, аднак шырока прадстаўлены цалкам размаляванымі мініяцюрамі, што ляжыць паміж двума названымі вышэй класамі. Магчыма ён быў выраблены для прыватнай бібліятэкі важнага і багатага чалавека, як і . Утрэхцкі Псалтыр стаіць асобна як вельмі багата праілюстраваная бібліятэчная версія Псалтыра, выкананая чарніламі, і амаль напэўна скапіяваная са значна больш старажытнага манускрыпта.

Іншыя літургічныя тэксты (напрыклад, ) часам таксама ўвасабляліся ў раскошных манускрыптах, аднак ні адна з каралінгскіх Біблій не была так жа моцна дэкараваная, як прыклады з Позняй Антычнасці, фрагменты якіх захаваліся. Навучальныя кнігі, такія як тэалагічныя, гістарычныя, літаратурныя і навуковыя творы старажытных аўтараў, як правіла капіяваліся і ілюстраваліся толькі звычайнымі чарніламі, а то і зусім не ілюстраваны.  быў познерымскім манускрыптам, які быў скапіяваны ў каралінгскі перыяд, хоць гэтая копія (Люксембургскі кодэкс) была страчана ў XVII стагоддзі.

Цэнтры ілюмінацыі

Лічыцца, што каралінскія манускрыпты цалкам або амаль цалкам ствараліся духавенствам, у некалькіх майстэрнях, якія былі раскіданыя па імперыі Каралінгаў, кожная з якіх мела свой стыль, распрацаваны на аснове мастакоў і ўплываў іх месца размяшчэння і часуDodwell, 52. Манускрыпты часта маюць надпісы (не абавязкова адначасовыя з перыядам іх стварэння) адносна таго, хто іх замовіў і да якога храма або манастыра яны былі адданыя, аднак вельмі мала імёнаў, дат і месцаў іх стварэння. Навукоўцы прыпісваюць і перапрыпісваюць манускрыпты, якія захаваліся да пэўных майстэрняў, але іх спрэчкі пра гэта ў асноўным спыніліся. Першай са створаных майстэрняў лічыцца прыдворная школа Карла Вялікага; затым майстэрня ў рэймскім стылі, што падчас каралінгскага перыяду стаў найбольш уплывовым; турскі стыль; стыль Драго; і прыдворная школа Карла Лысага. Гэта былі найбуйнейшыя цэнтры, хоць існавалі і іншыя, якія характарызуюцца творамі мастацтва, якія былі там створаны.

Прыдворная школа Карла Вялікага (таксама вядомая як ад Евангелля Ады, сястры Карла Вялікага) стварыла адны з самых ранніх манускрыптаў перыяду, такія як Евангелле Гадэскалька (781—783); Залаты кодэкс з Лорша (778—820); Евангелле Ады; Евангелістарый Святога Медара Суасонскага; Залатое Евангелле Харлі (800—820) і ; на сёння да яе адносяць дзесяць манускрыптаў з тых, што захаваліся. Манускрыпты прыдворнай школы былі багата аздобленыя і паказныя і нагадвалі творы са слановай косці і мазаікі VI стагоддзя з горада Равена, Італія. Яны былі самымі раннімі каралінгскімі манускрыптамі і спрыялі аднаўленню рымскага класіцызму, аднак усё яшчэ ўтрымлівалі традыцыі мастацтва перыяду міграцый ( і ) у сваёй практычна лінейнай прэзентацыі, без думкі пра аб’ём і прасторавыя адносіны.

У пачатку IX стагоддзя архібіскуп Эбон Рэймскі сабраў мастакоў у  (каля Рэймса) і ператварыў каралінгскае мастацтва ў нешта зусім новае. Евангелле Эбона (816—835) размаляванае хуткімі, свежымі і яркімі мазкамі, паказваючы натхненне і энергію, невядомыя ў класічных міжземнаморскіх формах. Іншыя кнігі, якія асацыююцца з Рэймскай школай, уключаюць Утрэхцкі Псалтыр, які, верагодна, быў найбольш важным з усіх каралінгскіх манускрыптаў, і Бернскі Фізіялог, самае ранняе выданне на латыні хрысціянскага  тэксту пра жывёл. Выразныя малюнкі Рэймскай школы, асабліва ва Утрэхцкім Псалтыры з яго натуралістычнымі малюнкамі фігур, ажыццяўлялі ўплыў на паўночнае сярэднявечнае мастацтва некалькі стагоддзяў, да раманскага перыяду ўключна.

Іншы стыль развіўся ў манастыры Святога Марціна Турскага, дзе ілюстравана вялікія па памеры Бібліі на аснове познеантычных біблейскіх ілюстрацый. Было створана тры вялікія турскія бібліі, апошняя і лепшая з якіх — у 845/846 для Карла Лысага, якая называецца Біблія Вівіана. Турская школа спыніла сваё існаванне з уварваннем нарманаў у 853, аднак яе стыль пакінуў адбітак на іншых цэнтрах імперыі Каралінгаў.

Яшчэ адным цэнтрам каралінгскага мастацтва была . Паміж 850 і 855 гадамі быў створаны для епіскапа , які называецца . Ілюмінаваныя ілюстраваныя і арнаментаваныя буквіцы мелі ўплыў да раманскага перыяду ўключна і з’яўляюцца гарманічным спалучэннем класічнага напісання літар з уяўнымі сцэнамі.

Другая палова IX стагоддзя працягвала традыцыі першага — для Карла Лысага быў створаны шэраг багатых Біблій, якія спалучаюць формы позняй антычнасці з рымскім і турэцкім стылямі. Менавіта ў гэты час на поўначы Францыі з’явіўся франка-саксонскі стыль, які ў дадатак да іх уключыў гіберна-саксонскае спляценне і перажыў іншыя каралінскія стылі ў наступным стагоддзі.

Карл Лысы, як і яго дзед, таксама стварыў прыдворную школу. Яе месцазнаходжанне дакладна не вызначана, але ёй прыпісваюць некалькі рукапісаў, у тым ліку Залаты кодэкс Святога Эмера (870) — апошні і самы відовішчны. Ён утрымліваў турэцкія і рэймскія элементы, аднак змешаны з больш фармальным стылем рукапісаў прыдворнай школы Карла Вялікага.

Са смерцю Карла Лісага заступніцтва над стварэннем рукапісаў паменшылася, што стала пачаткам канца, але некаторая работа яшчэ крыху працягвалася. Так, у абацтве Святого Гала стварылі  (872) і Залаты Псалтыр (883). Гэты стыль Гала быў унікальным, але яму не хапала ўзроўню індывідуальнага тэхнічнага майстэрства, які прысутнічаў у іншых рэгіёнах.

Скульптура і праца па металу