Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія У 1966—1971 гадах вучыўся ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 1971—1973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1973—1976 гадах працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Магілёўскага завода прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі, у 1976—1978 гадах начальнік бюро па новай тэхніцы, у 1978—1985 гадах начальнік цэха (з 1981 года — Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор»). У 1985—1991 гадах дырэктар Магілёўскага завода «Чырвоны металіст». З ліпеня 1991 па 2002 года генеральны дырэктар «Тэхнапрыбора».

З года па года займаў пасаду старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Узнагароды Узнагароджаны ў 1981 годзе Граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 1982 годзе — знакам «Выдатнік прыборабудавання», у 1999 годзе — прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Спасылкі Шориков Виктор Иванович

Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта