Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у п. Чысць Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Гісторыя Храм пабудаваны ў 1996 годзеСвята-Мікалаеўская царква .

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Трохчасткавы храм зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца 5-ярусная (2 васьмерыка на 3 чацверыках) 4-гранная званіца, накрытая сферычным купалам з макаўкай. Над 2-схільным дахам малітоўнай залы ўзведзены аналагтчны 8-гранны светлавы барабан. Прамавугольная апсіда накрыта паўкруглым дахам, завершаным на тарцы макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны 3-лопасцевымі франтонамі Мікалаеўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Чысць (пасёлак) Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:1996 год у Беларусі