Гаральд Макмілан (, 10 лютага 1894 года, Лондан — 29 снежня 1986 года) — брытанскі палітык-кансерватар, 65-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 1957 па 1963 год, з 1984 года 1-ы граф Стоктанскі ().

Біяграфія Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. Палітычную дзейнасць пачаў у 1924 годзе як дэпутат палаты абшчын брытанскага парламента. У 1940—1945 гг. займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 года на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т.л. міністр абароны (1954—1955), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—1957). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі ў 1957—1963 гг. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), іншым краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963.

Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1981)British Academy | The Fellowship — Fellows Archive.

Уладальнік аднайменнага выдавецтва.

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.

Спасылкі Некралог Гаральда Макмілана на BBC Партрэты Гаральда Макмілана ў Нацыянальнай партрэтнай галерэі

Катэгорыя:Дваране Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ганаровыя члены Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выхаванцы Баліял-каледжа Катэгорыя:Графы пэрства Злучанага каралеўства Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства