Пратэсты ў Гвінеі (2019) — акцыі пратэсту ў Гвінеі, нагодай для якіх паслужыла ініцыятыва прэзідэнта краіны Альфа Кандэ ўнесці папраўку ў канстытуцыі, якая дазваляла яму пераабірацца на трэцi тэрмін.
Раніцай 14 кастрычніка ў Канакры пачаліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сіламі бяспекі. З-за пратэстаў была паралізавана работа крам, школ і дзяржустаноў. СМІ паведамілі аб адным загінуўшым у выніку сутыкненняў. Паводле інфармацыі крыніц радыёстанцыі RFI, у выніку сутыкненняў загінулі чатыры чалавекі. Такая колькасць загінулых і пацярпелых зафіксавана пасля першага дня пратэсту. Пратэстоўцы кідалі ў праваахоўнікаў камяні, тыя ў адказ ўжывалі слезацечны газ, спрабуючы разагнаць натоўп. Гэтую інфармацыю пацвярджае часопіс Jeune Afrique, якому звесткі аб загінуўшых і пацярпелых падала апазіцыя, што арганізавала пратэсты. У сваю чаргу ўрад Гвінеі паведамляў у Facebook аб двух загінуўшых і двух пацярпелых. Пры гэтым выданне Guinee Matin пісала, што на момант 15 кастрычніка праходзіла чарговая маніфэстацыя. У Канакры прыбылі падмацаванні паліцыі, закрыты крамы і амаль спынены вулічны рухСМИ: по меньшей мере четыре человека погибли во время протестов в Гвинее — РИА Новости, 15 октября 2019.
Тым часам былі арыштаваныя лідары групы грамадзянскай супольнасці «Нацыянальны фронт абароны апазіцыі».
16 кастрычніка члены апазіцыі і групы грамадзянскай супольнасці заявілі, што рыхтуюць новыя пратэсты супраць папраўкі да канстытуцыі і спадзяюцца, што грамадзяне іх падтрымаюцьОппозиция Гвинеи планирует новые акции протеста — СМИ // Regnum, 16 октября 2019.
Катэгорыя:Кастрычнік 2019 года Катэгорыя:Пратэсты 2019 года