Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудаваны ў пачатку XXI ст. з цэглы. Часовая драўляная капліца, што стаяла злева ад касцёла, была разабрана ў 2004 годзе.
Архітэктура Трохнефавая двухвежавая базіліка. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму далучаны бакавы ніжэйшы неф. Фасад фланкіраваны васьміграннымі шатровымі вежамі, вылучаны па цэнтры ўваходным прамавугольным парталам і вялікім арачным аконным праёмам над ім, які асвятляе хоры. Архітэктурны рытм бакавых фасадаў ствараюць арачныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках.
Унутры зала размежавана на тры нефы чатырохграннымі слупамі, перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем у цэнтральным нефе і плоскай падшыўной столлю ў бакавых. Над уваходам галерэя хораў з балюстрадным парапетам.
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Спасылкі Ляхавічы — парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса — http://catholic.by/
Катэгорыя:Славутасці Ляхавічаў Катэгорыя:Касцёлы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі