Царква Казанскай Маці Божай — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Акалова Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя 12 сакавіка 2002 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў пачатак будаўніцтва тутэйшай царквы. 27 кастрычніка мітрапаліт Філарэт наведаў прыход, дзе правёў літургію і асвяціў званіцу.

Будаўніцтва храма была скончына ў 2004 годзе. 1 чэрвеня 2006 года настаяцелем храма быў прызначаны святар Сергій БарылюкЦарква Казанскай Маці Божай у Акалова.

Архітэктура Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Цэнтральны адкрыты зруб «з астаткам» аб’ядноўвае кубападобную малітоўную залу і ніжэйшыя на некалькі вянцоў бабінец і апсіду. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная самкнутым сферычным купалам з крыжом. Шатровы дах цэнтральнага зруба завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з 3-граннымі перамычкамі ў простых дашчаных ліштвахЦарква Казанскай Маці Божай на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Акалова Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лагойскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі