Лабеліевыя (Lobelioideae) — падсямейства кветкавых раслін сямейства . Змяшчае 32 роды і каля 1200 відаў. Найбольш буйныя роды — , , , , .

Батанічнае апісанне

Лабеліевыя — мнагалетнікі, радзей адналетнікі, жыццёвая форма якіх вар’іруе ад травяністых раслін да невялікіх дрэў. Лісце простае, чарговае. Расліны маюць млечны сок. Кветкі асіметрычныя, з пяццю лопасцямі і тычынкамі. Трубчасты вяночак адкрываецца вонкі двума лопасцямі зверху і трыма знізу, і тычынкі таксама аб’ядноўваюцца ў адну агульную трубку.

Арэал Большая частка відаў мае трапічнае распаўсюджанне, аднак у агульным падсямейства прадстаўлена ва ўсіх частках свету, акрамя арктычных рэгіёнаў, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу.

Статус таксона Раней лабеліевыя разглядаліся ў рангу асобнага сямейства Lobeliaceae, аднак у цяперашні час іх лічаць падсямействам сямейства Званочкавыя.

Роды

Катэгорыя:Званочкавыя