Смалявіцкае благачынне, Смалявіцкая благачынная акруга — акруга ў Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя 13 мая 2017 года на сходзе духавенства Смалявіцкага благачыння епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін абвясціў указ пра падзел Смалявіцкай благачыннай акругі на два благачынні — Жодзінскае і Смалявіцкаеhttp://zhodinskoe.by/%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%be%d1%80%d0%b8%d1%8f .

Храмы Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар (Малыя Ляды) Іаана-Багаслоўская царква (Дамашаны) Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Волма) Свята-Міхайлаўская царква (Дзяхань) Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава) Свята-Георгіеўская царква (Забалоцце) Царква ў гонар Раства Хрыстова (Задомля) Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (Пятровічы) Свята-Пакроўская царква (Азярыцкая Слабада) Свята-Дабравешчанская царква (Слабодка) Спаса-Узнясенская царква (Смалявічы) Царква ў гонар абраза Божай Маці Мінскай (Смалявічы) Свята-Мікалаеўская царква (Смалявічы) Царква ў гонар Уводзін у храм Прасвятой Багародзіцы (Усяж) Успенская капліца (Сутокі)

Благачынныя настаяцелі Протаіерэй Ілля Ганчарук

Спасылкі Смалявіцкае благачынне на borisoveparhia.by

Катэгорыя:Рэлігія ў Смалявіцкім раёне Катэгорыя:Благачынныя акругі Барысаўскай епархіі