Касцёл Святога Іосіфа — каталіцкі храм у вёсцы Руда Яварская Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік драўлянага дойлідства з рысамі неаготыкі.
Гісторыя Касцёл пабудаваны ў 1936 годзе. Быў асвечаны 10 жніўня 1937 года. Пасля прыходу савецкай улады ў канцы верасня 1939 года касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. Царква існавала ў гэтым будынку з 1939-га па 1976 год. У 1976 годзе памяшканне касцёла-царквы было аддадзена для патрэбаў мясцовага калгаса — пад склад.
Будынак вернуты каталіцкім вернікам у 1989 годзеhttps://diatlovonews.by/2017/06/rodny-kutochak-zjamli-vjoska-ruda-javarsk/ .
Архітэктура
Кампазіцыя ўключае прамавугольныя зрубы бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай алтарнай часткі з сакрысціямі. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца пабудаваная над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з шатровым дахам. Над вальмавым дахам алтарнай часткі — шатровая вежачка на чацверыковам барабане. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і брусы-сцяжкі ў прасценках. Франтон галоўнага фасаду ашаляваны «ў елку». У перакрытую плоскай столлю залу выступаюць хоры на чатырох слупах з бакавой лесвіцай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Руда Яворская — парафія Св. Юзафа на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Руда Яварская Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:1936 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі