Гнаяві́к белы, гнаявік, благушка (Coprinus comatus) — шапкавы базідыяльны грыб, тыпавы від роду сямейства , па іншых звестках MycoBank // International Mycological Association (IMA) — .
Батанічнае апісанне
Пладовае цела грыба, спачатку пакрытае агульным пакрывалам, — шапка на ножцы. Шапка 3—6 см у дыяметры, вузка-яйцападобная або цыліндрычная, потым званочкавай формы, паласатая, пакрытая густымі лускавінкамі, якія часам адсутнічаюць па краі. Колер шапкі белы, на бугарку — аліўкава-бураваты. Мякаць тонкая, белая, хутка чарнее і расплываецца каплямі вадкасці чарнільна-чорнага колеру. Пласцінкі свабодныя, белага колеру, крыху ружаватыя па краі, потым чарнеюць і разам з шапкай расплываюцца. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 12—14 см і 1—3 см у дыяметры, белая, з белым рухомым кальцом, часам патоўшчаная ў ніжняй частцы. Споры гладкія, чорнага колеру.
Распаўсюджанне Грыб расце на рыхлай, добра ўгноенай глебе, на пашах, агародах, у садах і парках, на ўзлесках і лугах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку. Сустракаецца групамі і паасобку.
Выкарыстанне Малавядомы ядомы грыб. Можа спажывацца ў маладым узросце, да з’яўлення прыкмет пачарнення тканак.
Літаратура — С. 91.
Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.
Катэгорыя:Шампіньёнавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы на марках