Пальцакры́лкі (Pterophoridae) — сямейства матылёў.
Апісанне Крылы (размах 20—33 мм) вузкія, часцей шэрыя або бурыя, пярэднія расшчэплены звычайна на 2, заднія — на 3 пальцападобныя лопасці (адсюль назва). Ногі доўгія. Вусікі кароткія, у самцоў з дробнымі раснічкамі. Губныя шчупікі і хабаток развітыя.
Вусені ўкрыты валаскамі.
Пашырэнне У сусветнай фаўне налічваецца каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Найбольш шматлікія ў тропіках. На Беларусі адзначана каля 20 відаў. Жывуць у розных біятопах: ад тарфяных балот і вільготных лісцевых лясоў да сухадольных лугоў. Некаторыя шкодзяць дэкаратыўным і сельскагаспадарчым раслінам.
Асаблівасці біялогіі Матылі актыўныя на змярканні. Вусені кормяцца лісцем, кветкамі, парасткамі раслін. Кукалкі ў большасці відаў без кокана, падвешваюцца заднім канцом цела да раслін.
Класіфікацыя Agdistinae Agdistis Deuterocopinae Deuterocopus — Heptaloba — Hexadactilia — Leptodeuterocopus Macropiratidae Agdistopis — Macropiratis Ochyroticinae Ochyrotica Pterophorinae Calyciphora — Chocophorus — Cnaemidophorus — Cosmoclostis — Diacrotricha — Hellinsia — Imbophorus — Merrifieldia — Oirata — Patagonophorus — Porrittia — Pterophorus — Septuaginta — Singularia — Tabulaephorus — Wheeleria
Літаратура Емяльянаў І. М. Пальцакрылкі //