Аляксандр Патапавіч Валыне́ц (нар. ) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Берказы (зараз у Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і чыгуначніка. Скончыў сямігодку ў Паняцічах, потым сярэднюю школу ў МалатковічахАлександр Потапович Волынец, доктор биологических наук, профессор // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. У 1955 годзе паступіў на хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1960 годзе. У час вучобы ў інстытуце двойчы прымаў удзел у асваенні цалінных зямель у Казахстане. Пасля інстытута працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі у Гродзенскім раёне, у сярэдня школе вёскі Жытомля. З 1961 г. у аспірантуры пры Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам прафесара С. М. Маштакова. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Вільнюскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы вучонага ў галіне вывучэння эндагенных рэгулятараў росту, хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў. Аўтар больш за 340 навуковых прац, 8 манаграфій, 8 патэнтаў на вынаходніцтвы. Пад кіраўніцтвам А. П. Валынца падрыхтавана 8 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Взаимодействие эндогенных регуляторов роста и гербицидов. — Мн., 1980.; Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. — Мн., 1971. (у сааўтарстве); Ароматические оксисоединения — продукты и регуляторы фотосинтеза. — Мн.: Наука и техника, 1983. (у сааўтарстве): Физиология плодообразования люцерны. — Мн.: : Право и экономика, 2003. (у сааўтарстве)
Узнагароды Медаль «За асваенне цалінных зямель». Прэмія прэзідэнтаў НАН Украіны, НАН Беларусі, АН Малдовы (1996). Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл прац «Фитопатофизиология: Молекулярные механизмы регулирования болезнеустойчивости растений» (разам з З. Я. Сяровай). Нагрудны знак "Юбилейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2010).
Літаратура — С. 408.
Спасылкі Александр Потапович Волынец, доктор биологических наук, профессор // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Премии Национальной академии наук Беларуси 2007 года // Сайт НАН Беларусі Валынец, Аляксандр Патапавіч (доктар біялагічных навук; нар. 1935) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС