Белая Русь — рэспубліканскі ландшафтны заказнік у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Створаны ў 2015 годзе для захавання ў натуральным стане рэдкіх прыродных ландшафтаў, каштоўных лесараслінных згуртаванняў, рэдкіх відаў раслін і жывел.

Гісторыя 29 верасня 2004 года ў Лагойску адбылося грамадскае абмеркаванне пытання аб стварэнні нацыянальнага парка «Белая Русь» з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных прыродных ландшафтаў і развіцця экалагічнага турызмуНациональный парк "Белая Русь". Что скажет общественность? . Аднак прапанова не была падтрымана мясцовымі жыхарамі і ўладаміВ Беларуси появились 9 новых республиканских заказников, еще 5 преобразованы.

Створаны 4 лютага 2015 года пастановай №71 Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 февраля 2015 г. №71 "О республиканских заказниках" . Новаствораны заказнік пашырыў межы біялагічнана мікразаказніка мясцовага значэння «Козырскі», афіцыйна створанага ў 1980-х гадахНовые заказники появились на географической карте Минской области.

Геаграфія Плошча заказніка складае 4460 га. Тэрытарыяльна ён размешчаны на Плешчаніцкім узвышшы і адносіцца да зямель ляснога фонду Казырскага і Юркавіцкага лясніцтваў Лагойскага лесхозаХарактеристика лесного фонда Логойского лесхоза . З'яўляецца часткай Хатынскага лесу.

Заказнік вылучаецца рэдкімі прыроднымі ландшафтамі з дамінаваннем дробна- і сярэднеўзгорыстых камава-марэнных ландшафтаў з хвойнымі і дробналіставымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах.

389,9 га тэрыторыі займаюць каштоўныя біятопы і экалагічныя сістэмы (8,7% ад агульнай плошчы заказніка), якія валодаюць высокай біялагічнай разнастайнасцю, служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі БеларусьРеспубликанский ландшафтный заказник «Белая Русь».

Фаўна На тэрыторыі заказніка выяўлены 11 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: баранец звычайны, чына гарохападобная, прастрэл шыракалісты, неатыянта клабучковая, лілея кучаравая, ядранец беспрыкветнічкавы, змеегалоўнік Руйша, гайнік іржавы і іншМеста обитания диких животных и произрастания дикорастущих растений .

Ахова У асобных выдзелах уведзены забароны на суцэльныя і палосна-паступовыя высечкі галоўнага карыстання. Забаронены прамысловы збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць і некаторыя іншыя абмежаванні.

Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Катэгорыя МСАП IV Катэгорыя:Геаграфія Лагойскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе