Ве́жавіца гладкая, Вежавіца голая (Turritis glabra) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая, двухгадовая, зрэдку шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—135 см, шызаватага колеру. Сцябло прамастойнае. Лісце сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Лісце простае, суцэльнае. сцябловае лісце авальна-ланцэтнае, прыкаранёвае — ланцэтнае, звужанае да асновы, зубчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі стручок.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і горных раёнах Паўночнай Афрыкі. Як заносны від сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, каля дарог, на пустках. Святлолюбівая расліна. Мезафіт.
Лекавая расліна.
Сінонімы Паводле сайта The Plant List:
Беларускія народныя назвы: палявы лянок, пушнік.
Літаратура
Спасылкі
Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси (MSKH)
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле