Ганна Марыя Гартуэйт (, 14 сакавіка 1688, Харстан, Лестэршыр — кастрычнік 1763, Лондан) — брытанскі дызайнер па тэкстылі, найбольш вядомая як аўтар кветкавых узораў для шаўковых тканін, вытканых уручную ў абшчыне Спіталфілдс (у цяперашні час уваходзіць у склад лонданскага бора ). Гартуэйт лічыцца адным з самых значных дызайнераў свайго часу. Большасць арыгінальных акварэляў з яе працамі захаваліся да нашых дзён. Шаўкі з яе ўзорамі былі ідэнтыфікаваныя ў калекцыях адзення па ўсім свеце.

Біяграфія Ганна Марыя Гартуэйт нарадзілася ў сям’і прападобнага Эфраіма Гартуэйта (1647—1719) з і яго жонкі Рэджойс Хаўстэд. На момант нараджэння Ганны Марыі, Эфраім працаваў прыходскім святаром у вёсцы .

У 1726 годзе Гартуэйт пакінула Грантэм і пасялілася ў Ёрку ў сваёй сястры Мэры, якая да таго часу ўжо была двойчы ўдовай. У 1728 годзе яны пераехалі ў дом на Прынцэс-стрыт у ткацкім раёне , які знаходзіцца на ўсход ад Лонданскага Сіці. Тут на працягу трох дзесяцігоддзяў Гартуэйт стварыла больш за тысячу ўзораў для шаўковых тканін. 874 з яе арыгінальных акварэляў захаваліся і знаходзяцца ў калекцыі музея Вікторыі і Альберта. Большасць з гэтых работ датаваная і суправоджаны тэкстам з інструкцыямі па ткацтву і імем ткача, якому яны былі прададзеныя.

Працы Гартуэйт цесна звязаны з модай сярэдзіны XVIII стагоддзя на кветкавыя ўзоры ў стылі ракако з акцэнтам на асіметрычныя структуры і C — і S-падобныя сінусоідныя крывыя. Яна выкарыстала створаную французскім дызайнерам тэхніку «points rentrés», якая дазваляе ствараць амаль трохмерныя ўзоры з дапамогай стараннага зацянення. Акрамя малюнкаў для шаўкоў Гартуэйт распрацоўвала арнаменты для вялікіх адамашкаў і кветкавыя ўзоры для парчы.

Пачынаючы з 1742—1743 гадоў англійскія шаўкі ў цэлым, і працы Гартуэйт у прыватнасці, пачынаюць моцна адрознівацца ад французскага стылю, развіваючыся ў бок маленькіх і яркіх натуралістычных кветак, якія былі раскіданыя па бледным фоне. Мода на рэалістычныя кветкавыя ўзоры звязана з развіццём батанічнай ілюстрацыі ў Брытаніі. Французскія шаўкі гэтага перыяду больш імкнуцца да стылізаваных кветак нерэалістычных расфарбовак.

Спіталфілдскія шаўкі шырока экспартаваліся ў каланіяльную Амерыку, куды з-за быў забаронены імпарт французскіх тавараў. Захаваліся спадніцы аўтарства Гартуэйт, якія, як мяркуецца, належалі Марце Вашынгтон. Узоры Гартуэйт таксама сустракаюцца на партрэтах каланіяльнага часу.

Гартуэйт адышла ад актыўнай дзейнасці ў 1756 годзе. Яе завяшчанне, датаванае 1758 годам, было зачытана 24 кастрычніка 1763 года. Ганна Марыя Гартуэйт была пахаваная трыма днямі пазней, 27 кастрычніка 1763 года ў Царкве Хрыста на Прынцес СтрытLondon Metropolitan Archives, Christ Church, Spitalfields, Register of burials, Mary 1748 — Sep 1764, P93/CTC1, Item 044. +Прыклады работ Меандрычныя кветкавыя ўзоры працы Ганны Марыі Гартуэйт (1740) Фрагмент парчы з півонямі, лілеямі і ружамі (1744) Партрэт місіс Чарлз Вілінг з Філадэльфіі, апранутай у сукенку з шоўку, вытканага па малюнках Ганны Марыі Гартуэйт

Прызнанне і спадчына

Ганна Марыя Гартуэйт лічыцца адным з найбольш выбітных дызайнераў свайго часу. (1707—1767) назваў яе ва «Універсальным слоўніку гандлю і камерцыі» 1751 года адным з трох дызайнераў, якія «ўкаранілі прынцыпы жывапісу ў ткацтва».

У 1998 годзе на доме па адрасе «2 Прынцлет Стрыт, Спіталфілдс, E1», у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дызайнеры Вялікабрытаніі