Святая прападобнамучаніца Лізавета Фёдараўна Раманава, вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна (Лізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — ), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштацкая; святая, прылічаная да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе.

Дзяцінства Нарадзілася Лізавета ў сям’і вялікага герцага Гесэнскага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая імператрыца Расійскай імперыі. У 1884 годзе Лізавета выйшла замуж за вялікага князя Сяргея Аляксандравіча, а ў 1891 годзе прыняла праваслаўе.

Дабрачынная дзейнасць Сяргей Аляксандравіч, былы маскоўскі генерал-губернатар, быў забіты эсэрам Іванам Каляевым, які кінуў бомбу ў яго экіпаж. Лізавета потым наведала Каляева ў турме і прабачыла яму. Пасля гібелі мужа яна прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскую абіцель міласэрнасці. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным і бедным. Вялікая княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры абіцелі дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Духоўнае кіраванне сёстрамі ажыццяўляў протаіерэй Мітрафан Серабранскі (пасля манаскага пострыгу — Сергій; у 2000 годзе кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой як прападобнаспаведнік). Сёстры абіцелі прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны.

Пакутніцтва 7 мая 1918 года Лізавету арыштавалі ў Марфа-Марыінскай абіцелі і вывезлі з Масквы. Пазней яе перавезлі ў Алапаеўск, дзе ўтрымлівалі разам з іншымі прадстаўнікамі дому Раманавых.

У ноч на 18 ліпеня таго ж года Лізавету разам з іншымі вязнямі вывезлі да закінутай шахты каля Алапаеўска і скінулі ў яе; пасля ў шахту кінулі гранаты.

Пазней астанкі Лізаветы былі вывезены праз Сібір і Кітай у Іерусалім і ў 1921 годзе пахаваны ў храме Святой Марыі Магдаліны.

Праслаўленне і ўшанаванне У 1981 годзе Лізавета была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой Замежжа. У 1992 годзе Руская Праваслаўная Царква прылічыла яе да ліку святых. Пачалі будавацца храмы ў гонар святой Лізаветы, у тым ліку ў Беларусі.

У маі 2019 года ў Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора ў Нью-Ёрку прывезлі каўчэг з правай рукой святой Лізаветы і часціцай мошчаў інакіні Варвары; святыні былі выстаўлены для ўшанавання ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Сёстры міласэрнасці Расійскай імперыі Катэгорыя:Забітыя Раманавы Катэгорыя:Пахаваныя ў храмах Катэгорыя:Прападобнамучанікі Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Кананізаваныя прынцэсы Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Вялікія княгіні Расійскай імперыі Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Пакараныя смерцю Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі