Данііл Мірошнікаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.

У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху». Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух» і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ». 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.

У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама», аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ». У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2021 года арэнда абаронцы ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана, але ўжо з брэсцкага «Руха». Заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух».

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем». У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Са студзеня 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскім клубам. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель».

Міжнародная кар’ера У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) дубль Дынама 9 6 2018 дубль Дынама 7 0 2019 (1) Д2 Рух 1 0 2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 1 0 2020 Д1 Энергетык-БДУ 23 1 2021 Д1 Энергетык-БДУ 26 1 2022 (1) Д1 Гомель 3 0 2022 (2) Д1 Дынама 11 0 2023 Д1 Гомель 6 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель