Тымаці (Цімаці) Бэл (; 18 кастрычніка 1941 — 25 жніўня 2019) — брытанскі паліттэхнолаг, лорд.

Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года. У 1960-я гады працаваў у рэкламных і PR-фірмах, а ў 1970 годзе ўдзельнічаў у заснаванні рэкламнага агенцтва Saatchi & Saatchi, кіруючым дырэктарам якога быў доўгія гады.

Стаў галоўным дарадцам па іміджы і перадвыбарчай кампаніі Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе. Затым супрацоўнічаў з Кансерватыўнай партыяй падчас выбараў 1983 і 1987 гадоў. Калі Маргарэт Тэтчэр была прэм’ер-міністрам, Тымаці Бэл быў узведзены ў рыцары.

У 1987 годзе заснаваў PR-фірму Bell Communications, якая з 1997 года стала кампаніяй Bell Pottinger. Кампанія аказвала паслугі такім кліентам як Аўгуста Піначэт, Барыс Ельцын, Аляксандр Лукашэнка, каралеўская сям’я Саудаўскай Аравіі і інш.Памёр брытанскі паліттэхнолаг Цім Бэл, які паляпшаў імідж Лукашэнкі Фірма закрылася пасля расісцкага скандалу ў ПАР у 2017 годзе.

Памёр 25 жніўня 2019 годаПамёр брытанскі піяршчык Лукашэнкі лорд Цім Бэл.

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі