Урэчнік кучаравы, Рдзест кучаравы (Potamogéton críspus) — шматгадовая водная расліна; від роду Урэчнік сямейства Урэчнікавыя.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая водная расліна з невялікім сцяблом і лісцем 4-6 см даўжынёй і 0,7—1,3 см шырынёй. Лісце цалкам адпавядае назве — яно моцна хвалістае, з дробнымі зубчыкамі па краі. Сцябло — галінастае, чатырохграннае, пляскатае, чырвонае, тонкае, 1-2 м даўжынёй, нагадвае марскія водарасці. Асобныя парасткі могуць адломвацца і працягваць развіццё ў плаваючым выглядзе.
Суквецце — колас. Тычынак і лычыкаў — па чатыры. Урэчнік кучаравы цалкам пагружаны ў ваду, толькі падчас цвіцення дробныя жаўтлявыя кветкі паднімаюцца над вадой і апыляюцца ветрам.
Плады — дробныя арэшкападобныя нерастрэсквальныя касцянкі з крукападобна выгнутым носікам, роўным даўжыні плоду.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце ў застойных і павольна праточных водах на глыбіні 0,1—3,5 м. Можа расці пры нізкіх тэмпературах і вельмі слабым асвятленні. Гэта ўласцівасць забяспечвае віду дамінаванне ў супольнасцях. Зімуе на дне вадаёма ў выглядзе карэнішчаў і зімуючых пупышак.
Урэчнік кучаравы распаўсюджаны ў нетрапічнай зоне абодвух паўшар’яў. У Паўночную Амерыку з Еўропы яго завезлі як каштоўны від для сажалак па рыбагадоўлі, але, размнажаючыся ў многіх вадаёмах, ён часам выцясняе не менш каштоўныя мясцовыя віды.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Прэпараты надземных частак урэчніка кучаравага (адвары, напары) у традыцыйнай медыцыне народаў Далёкага Усходу ўжывалі вонкава — пры ударах і пухлінах траўматычнага або запаленчага паходжання, пры сустаўных і цягліцавых болях.
Усе ўрэчнікі ўтрымліваюць шмат вапны, таму могуць выкарыстоўвацца як угнаенне.
Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы; на падводных частках рыбы адкладаюць ікру. У зарасніках урэчнікаў хаваюцца стайкі малявак рыб.
Таксанамічнае становішча
Сінонімы Па дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць:
Літаратура
Спасылкі
Рдест кучаравы на сайце Батанічнага саду Іркуцкага універсітэта bogard.isu.ru Рдест кучаравы на сайце лекавых раслін herbologia.ru Рдест кучаравы на сайце травяністых раслін rostravy.ru Рдест кучаравы на сайце «Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін»
Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Урэчнік