Мікалай Іваноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама».
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы». З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры», аднак пазней вярнуўся ў «Дынама» і стаў трэніравацца з дублем. У сакавіку 2022 года быў арандаваны «Мінскам». Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск».
У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна». У лютым 2024 года перайшоў у «Машук-КМВ» з Пяцігорска. 15 мая 2024 года ў матчы з дзяржынскім «Хімікам» адзначыўся голам ужо на першых секундах сустрэчы (выніковы лік 3:2).
У ліпені 2024 года вярнуўся ў «Макслайн».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Дынама 10 0 2018 дубль Дынама 26 12 2019 Д1 Дынама 2 0 2020 Д2 Гомель 23 3 2021 (1) Д1 Іслач 2 0 2021 (2) Д2 Нафтан 18 2 2022 Д1 Мінск 15 0 2023 Д2 Макслайн 29 8 2023/24 (2) Д3 Машук-КМВ 18 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Машук-КМВ Пяцігорск