Крапінкавая смалёўка, белакропчаты слонік, хваёвы слонік (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду з сямейства слонікаў.

Апісанне

Пярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5—7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).

Арэал

Распаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.

Літаратура

Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1817 годзе Катэгорыя:Даўганосікі