Мыкалаіўка () — колішні пасёлак гарадскога тыпу ў Шырокаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны.

У 2011-2012 гг. населены пункт быў поўнасцю знесены ў сувязі з пашырэннем адвалу Інгулецкага горна-абагачальнага камбінату.

Фармальна да гэтага часу пасёлак з'яўляецца цэнтрам Мыкалаіўскага пасялковага савета, але ўся адміністрацыя савета пераведзена ў сяло Карпіўка. У 2011-2012 гг. Мыкалаіўка была цалкам знесена. Па стане на 2012 г. з усяго пасёлка незасыпанымі засталіся толькі мясцовыя могілкі, якія таксама будуць засыпаны ў недалёкай перспектыве. Аднак нягледзячы на гэта афіцыйная статыстыка фіксуе тут наяўнасць насельніцтва - па стане на 2015 г. у пасёлку фармальна пражывае (прапісана) 2 чалавекі.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Днепрапятроўскай вобласці