Стакгольмскі сіндром — гэта псіхалагічны стан, які змушае ахвяру адчуваць сімпатыю да агрэсара. Паводле даных ФБР 8 % ахвяр сведчаць, што ў іх праяўляліся сімптомы Стакгольмскага сіндрома.
Гэты тэрмін упершыню быў выкарыстаны сродках масавай інфармацыі ў 1973 годзе. У шведскім Стакгольме падчас рабавання банка чатырох чалавек узялі ў заложнік . Пасля вызвалення яны абаранялі злачынцаў і не згаджаліся сведчыць супраць тых у судзе.
Ключавыя моманты, што характарызуюць Стакгольмскі сіндром:
Развіццё станоўчых пачуццяў ахвяры да агрэсара; Адсутнасць папярэдніх адносін паміж ахвярай і агрэсарам; Адмова ахвяры супрацоўнічаць з паліцэйскімі ды іншымі дзяржаўнымі органамі; Вера ахвяры ў чалавечнасць агрэсара: яна перастае ўспрымаць агрэсара як пагрозу і часта нават падзяляе яго каштоўнасці .
Катэгорыя:Міжасобасныя адносіны Катэгорыя:Кіраванне свядомасцю Катэгорыя:Захопы закладнікаў