Кастусь Кадушка (на эміграцыі Якуб Амор,  — пасля 1975 года) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з Дзісеншчыны. Падчас Другой сусветнай вайны быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС. Перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе.

Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў ЗБВБ, адным з ініцыятараў і сталых аўтараў часопіса «Беларус на Чужыне». Сябра Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё», адзін са стваральнікаў Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху.

У 1952 г. выехаў для навучання ў амерыканскай школе выведкі ў Германіі. Рыхтаваўся для дэсантавання на савецкую тэрыторыю ў групе з Цімохам Вострыкавым, аднак адмовіўся выконваць загад у выніку канфлікта з кіраўніцтвамБудзьма Беларусамі! Беларусы на службе ЦРУ: Кастусь Мярляк, першы агент у шэрагах беларускай эміграцыі ў ЗША . Трапіў у турму, але быў вызвалены праз некаторы час і з’ехаў у Бразілію.

Пасяліўся на сталае жыццё ў Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты з беларусамі, якія абарваліся пасля 1975 года.

Далейшы лёс не вядомы.

Цікавыя факты У бібліятэцы імя Францішка Скарыны захоўваецца цікавае ліставанне Кастуся Кадушкі з беларускім святаром Чаславам Сіповічам.

Літаратура

Катэгорыя:Імігравалі ў Вялікабрытанію з Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС