Пярлоўка панікаючая, Перлаўка паніклая (Melica nutans) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—60 см, якая вельмі хутка размнажаецца. Сцябло прамое, рабрыстае ў ніжняй частцы, а да верху амаль 3—4-граннае і шурпатае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае. Кветкавыя каласкі складаюцца з двух кветак, нешматлікія, чырванаватыя. Ніжняя кветкавая лускавінка з рэзкімі шыпамі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце ў лісцяных лясах, на палянах, узлесках, па шырокіх бэльках, на уцёсах і да таго падобнае. Насенне распаўсюджваецца мурашкаміTHE DISPERSAL OF FRUITS AND SEEDS BY ANTS. FE Weiss — New Phytologist, 1908 — Wiley Online Library. Цвіце ў маі—чэрвені.

Практычнае выкарыстанне Кармавая і дэкаратыўная расліна.

На Палессі і ў заходніх абласцях Украіны насенне перлаўкі ў цяжкія гады збіралі і выкарыстоўвалі ў ежу — выраблялі крупы і муку.

Лічыцца атрутным для жывёлы, паколькі змяшчае цыяніды.

Сінонімы

(nom. illeg.)

Галерэя

Літаратура  — С. 174. М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України — Київ, Наукова думка, 1976. — 168 с. — С. 89.

Спасылкі

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе