Чандраян-2 (; «Месяцовы карабель») — другая (пасля «Чандраян-1») аўтаматычная міжпланетная станцыя Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO) для даследавання Месяца. Мэтай місіі з’яўлялася дасягнуць арбіты спадарожніка Зямлі і здзейсніць мяккую пасадку на месяцовую паверхню.
Гісторыя Першапачаткова, праект планавалася рэалізаваць сумесна з Расійскім касмічным агенцтвамРоссия и Индия объединят усилия по изучению Луны // Наука и технологии России. Аднак, пасля няўдачы з апаратам Фобас-Грунт у 2011 годзе, Раскосмас высунуў шэраг дадатковых патрабаванняў, у тым ліку да масы месяцахода, пасля чаго Індыя вырашыла запускаць апарат самастойнаИндия может запустить к Луне станцию «Чандраян-2» без участия России , а старт быў перанесены з 2013 года на канец 2017 — пачатак 2018 года. Для запуску апарата Індыя выкарыстала ўласную ракету-носьбіт GSLV.
Апарат «Чандраян-2» павінен быў вывучаць Месяц з арбіты. У склад місіі ўваходзіў таксама невялікі аўтаматычны месяцаход (ровер) «Праг’ям» () вагой ад 30 да 100 кг, які планавалася даставіць на Месяц пасадачным модулем расійскай станцыі «Луна-Рэсурс».
Пасадачны модуль «Вікрам» («Доблесць») павінен быў зрабіць мяккую пасадку на паверхні Месяца і даставіць туды планетаход «Праг’ям» («Мудрасць»), які на працягу 14 дзён меў збіраць узоры для аналізу і рабіць здымкі, перадаючы іх на ЗямлюИндия вновь отложила свою миссию на Луну // РГ, 5.08.2018. Меркавана ён мог прапрацаваць на Месяцы два-тры тыдні, на пасадачным модулі меўся сейсмометр для рэгістрацыі месяцатрусаў. «Вікрам» планавалася пасадзіць у раёне Паўднёвага полюса Месяца альбо ў кратары Манцыні, альбо ў кратары СімпелійИндия планирует в апреле отправить к Луне автоматическую экспедицию «Чандраян-2» // ТАСС.
Пасля пераносаўЗапуск второй индийской миссии к Луне – КА «Чандраян-2» – переносится на октябрь 2018 года, не исключены и дальнейшие переносы - индийская газета «The times of India»Индия перенесла старт лунной миссии «Чандраян-2» на 2019 год пуск ракеты-носьбіта GSLV III з зондам з Касмічнага цэнтра імя Сатыша Дхавана на востраве Шрыхарыкота быў вызначаны на 02:51 па мясцовым часе 15 ліпеня 2019 года, а пасадка на паверхню Месяца павінна была адбыцца 6 верасня 2019 годаЗапуск индийского лунохода перенесли на июль. За 56 хвілін да старту пуск быў адменены з-за тэхнічнай непаладкі ў дзейнасці ракеты-носьбіта.
Пуск ракеты-носьбіта GSLV III з АМС «Чандраян-2» адбыўся ў 14:43 па мясцовым часе (09:13 UTC) 22 ліпеня 2019 годаПовторный старт индийской лунной миссии «Чандраян-2» назначили на 22 июля. Пуск прайшоў удала, але апарат быў выведзены на 6 тыс. км вышэй, чым планавалася. За кошт гэтага апарат мог здзейсніць менш манеўраў і сэканоміць паліва пры палёце да МесяцаИндийский космический аппарат «Чандраян-2» вывели на нерасчётную орбиту.
13 жніўня апарат выйшаў на калямесяцовую арбіту і пачаў паступовае зніжэнне. 7 верасня пры няўдалай спробе пасадкі на Месяц быў страчаны модуль «Вікрам».
Крыніцы
Спасылкі Chandrayaan 2 updates India’s next moon mission depends on Russia’. (September 9, 2012) Chandrayaan-2 to get closer to moon
Катэгорыя:Даследаванне Месяца Катэгорыя:2019 год у навуцы Катэгорыя:Навука ў Індыі