Альвін Міташ, поўнае імя — Паўль Альвін, сербалужыцкі варыянт — Павал Альвін Міташ (, ; 27 снежня 1869, вёска Дажын, Лужыца, Германія — 4 чэрвеня 1953, Гайдэльберг, Германія) — сербалужыцкі і нямецкі вучоны-хімік і прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 27 снежня 1869 года ў шматдзетнай сям'і настаўніка ў лужыцкай вёсцы Дажын у ваколіцах горада Лібій. У 1883 годзе паступіў у педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1889 годзе. З 1889 па 1982 год працаваў памочнікам настаўніка ў народных школах у лужыцкіх вёсках Клюкш і Комары. З 1892 года працаваў настаўнікам у Лейпцыгу. Наведваў лекцыі на хімічным факультэце Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1895 годзе паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога быў асістэнтам у фізіка-хімічным інстытуце, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Вільгельма Оствальда. У 1901 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне хіміі. У 1903 годзе працаваў аналітычным хімікам на шахтах каля Стольберга і з 1904 года — у даследчай лабараторыі на Бадэнскай содава-анілінавай фабрыцы (BASF) у Людвігсхафене, дзе быў асістэнтам Карла Боша. З 1921 г. па 1933 год быў дырэктарам хімічнай лабараторыі ў Опаў. У 1933 годзе пасля смерці старэйшага сына выйшаў на пенсію і жыў у Гайдэльбергу да сваёй смерці ў 1953 годзе.
Яго імем названая вуліца ў Гайдэльбергу.
Навуковая дзейнасць У сваёй даследчай дзейнасці займаўся каталізатарамі. У 1911 годзе разам з Карлам Бошам удзельнічаў у вынаходстве апарата па сінтэзу аміяку. Зарэгістраваў каля 80 вынаходак. За сваю навуковую дзейнасць атрымаў ганаровае званне доктара хіміі.
Сачыненні
Über die chemische Dynamik des Nickelkohlenoxyds. Дысертацыя, Leipzig 1902. Kurze Geschichte der Katalyse in Praxis und Theorie. 1939. Von der Chemie zur Philosophie. Ausgewählte Schriften und Vorträge. 1948. Geschichte der Ammoniaksynthese. Verlag Chemie, Weinheim 1951. Erlösung und Vollendung. Gedanken über die letzten Fragen. 1953.
Літаратура
Rudolf Heinrich, Mittasch, Alwin, Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 17, Duncker & Humblot, Berlin 1994, ISBN 3-428-00198-2, S. 574-576 Jan Cyž: Mitaš, Alwin. W: Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 380sl.
Спасылкі
Бібліяграфія Mittasch, Paul Alwin
Катэгорыя:Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта