Пётр Міха́йлавіч Брэнч (, , Расійская імперыя — ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1951—1953).

Біяграфія У 1927 годзе скончыў Віцебскую прафесійна-тэхнічную школу металістаў імя Калініна, у 1927—1928 слухач Аршанскага рабочага факультэта.

Працоўную дзейнасць пачаў на авіяцыйных заводах Масквы і Куйбышава.

З верасня 1944 па 1947 гады — інструктар Прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1947 па люты 1949 сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б, 19 лютага 1949 года быў абраны сакратаром ЦК КП(б)Б. У 1950 — 1951 гадах намеснік, з 1951 і да скасавання Міністэрства ў 1953 годзе — міністр мясцовай прамысловасці БССР. Пасля працаваў на пасадзе 1-га намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР. У 1955 годзе быў абраны сакратаром Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі. Са студзеня 1963 і да 1965 працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення станкабудавання і агульнага машынабудавання Беларускага СНГ і начальнікам Тэхнічнага ўпраўлення Беларускага СНГ.

Член ЦК КПБ (1949—1960).

Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991

Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Міністры мясцовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Сакратары Брэсцкага абкама КПБ Катэгорыя:Сакратары Мінскага абкама КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ