Арнашт Мука (, ; 10 сакавіка 1854, вёска Вулькі-Восык, Лужыца — 10 кастрычніка 1932, Баўтцэн) — сербалужыцкі педагог, грамадскі дзеяч і славіст. Заснавальнік Сербалужыцкага музея і Сербалужыцкага дома ў Баўтцене.

Біяграфія Лічыцца адным з самых выбітных сербалужыцкіх гуманістаў XIX і XX стагоддзяў, значна паспрыяўшых развіццю лужыцкай нацыянальнай свядомасці. У 1874—1879 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў класічную філалогію і славістыку. У 1875 годзе арганізаваў першы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». З 1879 г. быў настаўнікам у Цітаў (Жытава), а пазней у гімназіі ў Баўтцэне (Будзішын). З юнага ўзросту стаў удзельнічаць у лужыцкім культурным і навуковым руху. Член Societas Slavica Budissenensis, а таксама Маціцы Сербскай.

У 1882—1886 гадах быў рэдактарам часопіса Łuzica, а ў 1884—1932 гадах рэдагаваў «Časopis Maćicy Serbskeje» (Часопіс Маціцы Сербскай). На старонках гэтага часопіса ў 1884—1886 гг. ён публікаваў дэмаграфічнае даследаванне «Statistikа Łužiskich Serbow», у якім прадставіў статыстычныя дадзеныя аб колькасці, рассяленню, сацыяльнай структуры і ўзроўні адукацыі лужыцкіх сербаўDodawki k statisticy a etnografiji łužickich Serbow II , Časopis Maćicy Serbskeje, 1900, стр. 80 — 103.

Дзякуючы яго рашучасці і арганізатарскім талентам атрымалася ў 1904 годзе адкрыць Сербалужыцкі дом у Баўтцэне. Акрамя таго, Мука спрабаваў арганізаваць Сербалужыцкі музей. Быў членам шэрагу акадэмій і навуковых таварыстваў (у тым ліку абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навукИнформация на сайте ИС АРАН). Падчас падарожжаў па Лужыцы, праводзіў даследаванні мовы, фальклору і культурнай спадчыны лужычанаў. Быў аўтарам мноства навуковых прац, якія моцна паўплывалі на лужыцкую інтэлігенцыю. Выступаў супраць германізацыі. Двойчы адпраўляўся нямецкімі ўладамі ў ссылку ўглыб Германіі за нацыяналістычную дзейнасць.

Пахаваны на Тухарскіх могілках у Будзішыне.

Навуковая спадчына

Szczątki języka połabskiego Wendów Luneburskich, [in:] i Materiały prace Komisyi językowej Akademii Umiejętności w Krakowie, t. I, Kraków 1904, s. 313—569. Historische und vergleichende Laut — und Formenlehre der niedersorbischen (niederlausitzisch — wendischen) Sprache, Lipsk 1891 Słownik dolnoserbskeje rěcy a jeje narěcow, St. Petersburg — Praga 1911 Statistika łužiskich Serbow, 1980. На аснове гэтай працы ў сучаснай Германіі былі вызначаны межы культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць».

Літаратура Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997. — ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі Арнашт Мука ў Лужыцкім музеі

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Славісты Германіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Лужыцкія публіцысты