Пабузкэ (), таксама ўжываецца размоўны варыянт Пабужжа () — пасёлак гарадскога тыпу ў Галаваніўскім раёне Кіраваградскай вобласці Украіны недалёка ад Паўднёвага Бугу (адсюль і назва). Пасёлак узнік побач з будоўляй нікелевага і металургійнага камбінатаў у 1950-1960-я гг. Сёння камбінат працуе на імпартнай рудзе, якую завозяць з Новай Каледоніі і Інданезіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраваградскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Галаваніўскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1959 годзе